Тыдзень роднай мовы "Як ты дарага мне, родная мова".

24.09.2022

З 17 па 23 верасня ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа N 4 г. Нясвіжа" прайшоў тыдзень роднай мовы "Як ты дарага мне, родная мова". Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры правялі конкурс творчых работ "За што я люблю родную мову", акцыю "Чытаем вершы пра родную мову", квэст-гульню "Фальклор, фальклор - гульня народа", прэзентацыю работ даследчага характару, прысвечаных праблемам развіцця беларускай мовы і літаратуры. У школьнай бібліятэцы былі створаны буктрэелер "Завушніцы" да 110-годдя Максіма Танка і выстава літаратуры па беларускай мове "Сэрцам роднага слова кранешся". Педагогі-арганізатары правялі челендж "Льецца Мова". Настаўнікі пачатковых класаў знаёмілі вучняў з беларускімі народнымі гульнямі, песнямі і казкамі. На ўроках працоўнага навучання прайшоў гастранамічны фэст "Беларуская кухня". Была арганізавана выстава- конкурс дзіцячай творчасці "Пад небам сінім, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа. Стартавала творчая акцыя "Чытаем Максіма Танка разам". Усё мерапрыемствы былі накіраваны на прывіцце пачуцця павагі і любві да роднай мовы, да роднага краю.