Тыдзень моды “Па-беларуску”

24.01.2022

Весела, цікава і пазнавальна прайшоў Тыдзень моды “Па-беларуску” ў нашай школьнай бібліятэцы з 17 па 22 студзеня. Падчас мерапрыемства “Знатакі беларускай мовы” вучні змаглі прадэманстраваць свае інтэлектуальныя, лідарскія, творчыя здольнасці. Таксама на працягу тыдня для дзяцей ў бібліятэцыі працавалі выставы “Тыдзень роднай мовы ў бібліятэцы”, “Дзень беларускай сімволікі”, “Чытаем по-беларуску”. Дзейнічаў традыцыйны стыкер-FestБеларуская мова- твой генетычны код”. Дзеці прымацоўвалі сімвал акцыі і на ўсіх перапынках размаўлялі на роднай мове.

Будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа.

поделиться в: