«Як выглядае шчасце» — творчая сустрэча  членам Саюза пісьменнікаў  Беларусі Ірынай Аляксандровнай Карнаухавай

04.03.2022

    Магчыма, многія хоць калі-небудзь  задумваліся над пытаннем,  як выглядае шчасце? Адказаў можа быць шмат. Шчасце ў шчаслівай сям’і, шчасце, калі ўсе паміж сабой жывуць у міры, шчасце, калі ёсць прычына ўсміхнуцца адзін аднаму, шчасце, калі ў руках добрая кніга і ты знайшоў час для чытання. А вось вучням  СШ № 4 нашага горада пашчасціла асабліва, бо яны не толькі пазнаёміліся з добрымі кнігамі, але і мелі магчымасць сустрэцца з іх аўтарам,  членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, члена Саюза пісьменнікаў саюзнай дзяржавы, члена Беларускага саюза музычных дзеячаў, стваральніка і кіраўніка абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, арганізатар школы “Со. Творчество” для юных літаратараў пры Мінскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам шматлікіх літаратурных конкурсаў    Ірынай Аляксандраўнай  Карнаухавай. Сустрэчу наладзілі супрацоўнікі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы. У яе арганізацыі прынялі ўдзел дырэктар СШ № 4 Зоя Мікалаеўна Маляр, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольга Леанідаўна Жукоўская і настаўнік музыкі Генадзій Мікалаевіч Таратута.

      У творчым багажы Ірыны Аляксандраўны 31 кніга паэзіі і прозы для дзяцей і дарослых, песні  і песенныя дыскі.    Большасць з кніг Ірыны Аляксандраўны знаходзяцца ў фондзе Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, яны  адрасаваны і падабаюцца як самым юным, так і самым сталым.

    У гэтым упэўніліся ўсе госці творчай сустрэчы, а ўтульная зала школы сабрала вучняў пачынаючы з пачатковых класаў і заканчваючы васьмікласнікамі.

     Ірына Аляксандраўна чытала свае вершы рознай тэматыкі. Гэта і вясёлыя моманты з жыцця самых юных любіцелей чытання, выхаванцаў дзіцячых садкоў, школьныя гісторыі і подзьвігі юных герояў. Шмат твораў Ірыны Аляксандраўны носяць выхаваўчы характар, запрашаюць да роздуму, вучаць дабрыні. Адна з кніг пісьменніцы так і называецца “Азбука дабрыні”.

      Вершы нашай госці  вельмі падыходзяць для інсцэніровак. Удзельнікі  гурткоў “Духоўнае слова” і “Юны журналіст” СШ №4 г. Нясвіжа праінсцэніравалі  вершы  “Клаўдзія Сямёнаўна”,  “Веласіпедыст”, “Чаму так сумна ў школе?”,  “Сачыненне”, “Чытае бабуля мне казку”, “Сакрэты”, 

 “Михалков на новый лад”, “Самопожертвование”, “Май”.

     Многія з гэтых твораў рабяты праінсцэніравалі для старшакласнікаў СШ №3 нашага горада, а таксама сяброў раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” падчас выступлення І.А. Карнаухавай ў цэнтральнай бібліятэцы.

    Ірына Аляксандраўна пазнаёміла і са сваёй прозай. Пісьменніца расказала пра  шлях да творчасці, пра гісторыю стварэння некаторых вершаў.

Ёсць спадзяванне, што ўсё пачутае з вуснаў аўтара, калі-небудзь спатрэбіцца ў жыцці юным любіцелям слова. А наведвальнікам гуртка “Юны журналіст”  абавязкова запомніцца размова за круглым сталом, якая адбылася пасля ўсіх выступленняў у краязнаучай зале бібліятэккі з удзелам нашай госці і сяброў раённага-літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”. Пісьменніца гаварыла пра асаблівасці празаічных і паэтычных твораў, выбар тэм і сюжэтаў.

 Ірына Аляксандраўна паказала свае апошнія кнігі, якія выдала ў сааўтарстве з Марынай Шапавалавай і Юрасём Нератком. Асабліва закранула тэму Вялікай Айчыннай Вайны, супаставіўшы з лёсам родных людзей — дзядулі, які разам з іншымі землякамі дайшоў з баямі да Берліна, і бабулі, якая зберагла ў ліхія дні ўсіх сваіх дзетак, а іх было пяцёра.

     Наша госця запрасіла некаторых удзельнікаў сумесных праектаў бібліятэкі, рэдакцыі газеты “Нясвіжскія навіны”, СШ №4, Нясвіжскага благачыння, наведвальнікаў  гурткоў “Духоўнае слова” і “Юны журналіст”  прадставіць яе творы, а таксама творы сяброў раённага-літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” на Міжнароднай кніжнай выставе ў Мінску.

   Валянціна Шчарбакова