Iнтэрактыўная асветніцкая акцыя “Знайдзі скарб”

14.05.2022

На Міншчыне стартавала інтэрактыўная асветніцкая акцыя “Знайдзі скарб”. Бібліятэкам 25 школ супрацоўнікі Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі – Расійскага Цэнтра навукі і культуры ў Мінску прэзентавалі камплекты класічнай мастацкай літаратуры, у якія ўвайшлі два дзясяткі кніг для дзяцей малодшага і старэйшага школьнага ўзросту.

Удзельнікам акцыі неабходна намаляваць ілюстрацыю да любімай рускай казкі або літаратурнага твору, апублікаваць фота малюнка на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках, назваўшы твор, імя аўтара. Потым трэба адзначыць у посце @rcnkminsk і паставіць хэштэг #ЧитайРисуйсРусскимДомом. А каб атрымаць у падарунак кнігу ад Рускага Дома, маленькаму чытачу трэба звярнуцца ў школьную бібліятэку і прайсці квэст, віктарыну або стаць удзельнікам гульні, а свой малюнак пакінуць бібліятэкару.

Напрыканцы мая Рускі Дом у Мінску падвядзе вынікі акцыі, і аўтараў дзесяці самых яскравых ілюстрацый запросяць у сталіцу для ўрачыстага ўручэння дыпломаў пераможцаў і спецыяльных падарункаў.