16-АЯ АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДЫКТОЎКА

23.02.2023

Ужо стала добрай традыцыяй 21 лютага, у Дзень роднай мовы,  пісаць разам з усім беларускім светам Агульнанацыянальную дыктоўку. Тэксты для іх  можна падбіраць і скарыстоўваць самыя разнастайныя, але сёлета дыктоўку прысвяцілі 800-годдзю нашага слаўнага горада Нясвіжа, 200-годдзю Уладзіслава Сыракомлі і 170-годдзю публікацыі першага артыкула яго знакамітага краязнаўчага твора “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”, што прысвечаны пераважна Нясвіжу і Нясвіжчыне.