Неделя родного языка

23.11.2018

Адбылася сустрэча з сябрамі раённага літаратурна-музычнага аб'яднання «Валошкі», што працуе пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы Уладзімірам Жылко, Тамарай Прыгун, Валянцінай Шчарбаковай.

Распачала імпрэзу настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Канстанцінаўна Мамчыц. Яна звярнула ўвагу рабят і настаўнікаў на тое, што аб сваёй малой радзіме, яе людзях, роднай мове  патрэбна памятаць не ад выпадка да выпадка, а заўсёды.

Уладзімір Жылка прачытаў свае вершы аб Радзіме, маці, аб сэнсе жыцця, пазнаёміў з  ўласнымі зборнікамі паэзіі.

Валянціна Шчарбакова пазнаёміла з вершамі дзіцячай  тэматыкі, а таксама ўзгадала творы члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Сазончыка, чалавека, які шмат зрабіў для  станаўлення раённага літаратурна-музычнага аб'яднання «Валошкі».

Тамара Прыгун -  аўтар песеннага зборніка «І льюцца гукі па-над родным краем…», заснавальнік Народных калектываў «Вяночак», «Акцэнт», «Ліра», «Элегія» на свята роднай мовы  прыйшла разам з ансамблем песні «Элегія» Нясвіжскага цэнтра культуры і адным з акампанеатараў калектыву Аляксандрам Гапановічам. Удзельнікі ансамбля выканалі аўтарскія творы Тамары Прыгун, а таксама вядомыя народныя песні.

Увазе вучняў і настаўнікаў была прадстаўлена выстава кніг паэзіі  нясвіжскіх аўтараў з фонду раённай бібліятэкі «Пяром і сэрцам з Нясвіжам», якая выклікала вялікую цікавасць.