Гимн нашей школы

10.08.2018

Мы з першага класа з табою сябруем, 
Ты вучыш нас добрымі, шчырымі быць. 
I кожны з нас сэрца тваё так хвалюе. 
Цябе нам ніколі ў жыцці не забыць.  

Пр.: Чацвёртая школа, табой ганарымся, 
Тваёй прыгажосцю, тваёй дабрынёй. 
Чацвёртая школа, усе твае вучні 
Жывуць вельмі дружнай, працоўнай сям'ёй. 

Настаўнікі нас сустракаюць з усмешкай, 
Патрэбныя веды яны нам даюць. 
На школьным двары ёсць чароўныя сцежкі, 
Іх "сцежкамі міру, здароўя" завуць.  

Пр.: Чацвёртая школа, табой ганарымся, 
Тваёй прыгажосцю, тваёй дабрынёй. 
Чацвёртая школа, ўсе твае вучні 
Жывуць вельмі дружнай, працоўнай сям'ёй.  

Ты родная школа для кожнага вучня, 
I мы—патрыёты Айчыны сваёй. 
Калі падрасцём, ведай, працай руплівай 
Імя мы праславім пачэсна тваё.  

Пр.:   Чацвёртая школа, табой ганарымся, 
Тваёй прыгажосцю, тваёй дабрынёй. 
Чацвёртая школа, ўсе твае вучні 
Жывуць вельмі дружнай, працоўнай сям'ёй.